Галоўная / Часопіс / Бібліятэка
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Я – сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Я – сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак»

Спампаваць ў фармаце PDF

Выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты» (знак серыі  – «Страла выратавання») прысвечаны гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Кнігі змяшчаюць кароткае апісанне і радаводныя роспісы, а таксама цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця прадстаўнікоў беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У радаводных роспісах першы лік абазначае парадкавы нумар прадстаўніка роду, другі – ад якога продка ён паходзіць. Такая форма дае магчымасць лёгка ўбачыць і прасачыць роднасныя сувязі і ступень роднасці. Чырвоным колерам вылучаны імёны прамых продкаў і нашчадкаў аўтара.

Першая кніга «Я – сын Ваш: Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба “Касцеша”. Карафа-Корбуты герба “Корчак”» змяшчае апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара. У наступных выданнях будуць даследаваны роды: Рудзінскія, Тычыны, Забэлы, Татуры, Ждановічы-Гурыновічы, Сыцько, Кернажыцкія, Маствіловічы, Сеўрукі, Некрашэвічы, Ліпскія, Кавецкія, Бербашы (Юхновічы-Бербашы, Юхновічы), Глінскія, Глінскія-Ліха дзіеўскія (Ліха дзіеўскія), Астрэйкі, Геталты (Мішкавічы, Каленікавічы), Рэуты, Макавецкія, Францкевічы-Ра дзімінскія, Ушын скія, Корзуны, Галінскія, Карыбуты-Дашкевічы, Іваноўскія, Пількевічы, Смольскія, Забродскія, Крукоўскія, Слонскія, Жаўрыды, Касынскія, Врочынскія, Бучынскія, Тарасевічы, Казановічы, Астроўскія, Скарыны і інш.

Кніга выдаецца на рускай і беларускай мовах і будзе цікавая не толькі вучоным-гісторыкам, архівістам, архіварыусам, але і шырокаму колу чытачоў.

Сайт аўтара: www.yasynvash.by.